Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства
"Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама"
афіцыйны сайт

 АСУРЖ (СіСТЭМА ЎЛІКУ І РАЗМЕРКАВАННЯ ЖЫЛОЙ ПЛОШЧЫ)

Сістэма АСУРЖ – двухузроўневая сістэма. Яна прызначана для аўтаматызацыі практычна ўсіх функцый работнікаў аддзелаў жыллёвай палітыкі раённых адміністрацый горада, а таксама шматлікіх функцый работнікаў Упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.

Тэхналагічны працэс прадугледжвае абмен інфармацыяй паміж раённымі адміністрацыямі і Ўпраўленнем жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама. Для кожнай адміністрацыі рэалізавана магчымасць прагляду баз даных АСУРЖ іншых васьмі адміністрацый горада і двухбаковы абмен інфармацыяй са службай «Адно акно» пра заявы грамадзян на пастаноўку на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў і на вылучэнне ім жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання. 

У раённых адміністрацыях з дапамогай сістэмы АСУРЖ паспяхова выконваюцца наступныя функцыі:
1. пастаноўка на ўлік і пераафармленне чаргі (падзел і аб'яднанне чаргі; аднаўленне на ўліку і зняцце з уліку; ўключэнне ў асобныя спіскі; змяненне складу сям'і; пераафармленне чаргі на паўналетняга члена сям'і);
2. падрыхтоўка і друк рашэнняў, выпісак з рашэнняў і апавяшчэнняў аб пастаноўцы на ўлік і аб пераафармленні чаргі;
3. улік грамадзян, якія ўжо былі раней на ўліку:
- друк даведак, шырокія магчымасці пошуку інфармацыі па запыце;
- фарміраванне і перадача інфармацыі для размяшчэння на сайце раённай адміністрацыі;
- фарміраванне электроннага запыту ў ГУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» на дакументы, неабходныя для правядзення зверкі чаргі, з апрацоўкай у адказ электронных дакументаў і забеспячэннем прагляду атрыманай інфармацыі;
4. размеркаванне кватэр дзяржаўнага жылога фонду і кватэр ЖБВК, падрыхтоўка і друк адпаведных рашэнняў раённай адміністрацыі горада; праца з жыллём камерцыйнага выкарыстання;
5. падрыхтоўка і друк спісаў на льготнае крэдытаванне грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, падрыхтоўка і друк адпаведных рашэнняў раённай адміністрацыі;
6. падрыхтоўка і друк рашэнняў раённай адміністрацыі аб налічэнні субсідыі і выпісак з гэтых рашэнняў аб налічэнні субсідыі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

Ва Ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама сістэма АСУРЖ ажыццяўляе аўтаматызацыю па наступных напрамках:

1. вядзенне агульнагарадскіх баз даных «Чарга», «Крэдыты», «Субсідыі» і «Жыллё» (якія будуюцца і планавых дамоў) з магчымасцю атрымання аператыўнай інфармацыі па кожнай адміністрацыі і ў цэлым па горадзе;
2. стварэнне і вядзенне агульнагарадской базы даных «Самзастройшчыкі», якая змяшчае інфармацыю пра дамы, будаўніцтва якіх самастойна ажыццяўляюць прадпрыемствы і арганізацыі, у т. л. кантроль інфармацыі па ўтрыманню ў іх агульнай плошчы дамоў, якія будуюцца;
3. атрыманне зводнай інфармацыі па горадзе па ўліку, размеркаванні, крэдытаванні і субсідзіраванню жылля.