Зваротны званок

У дадзены момант наш працоўны дзень закончаны. Пакіньце свой нумар тэлефона і мы вам ператэлефануем у зручны для вас час!

Зваротны званок

Ваша заяўка зафіксавана. Чакайце званка

 З 20 па 22 лістапада пры садзейнічанні Члена савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, страшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай кульутры, сямейнай і моладзевай палітыцы, доктара медыцынскіх навук, прафесара кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Людмілы Эдуардаўны Макарынай-Кібак у Кантакт-цэнтры 115 былі праведзены заняткі для слухачоў кафедры. Тэмай заняткаў сталі пытанні арганізацыі працы службы 115 і партала “Мая рэспубліка” 115.бел.

У рамках мерапрыемства прадстаўнікі Цэнтра расказалі пра гісторыю стварэння службы, арганізацыю работы і функцыянал службы 115 і партала “Мая рэспубліка” 115.бел, выніках работы за мінулыя гады, а таксама пра перспектывы развіцця праекта ў Рэспубліцы Беларусь і абмене вопытам з прадстаўнікамі краін СНД.
Асаблівая ўвага будучых і існуючых кіруючых работнікаў была акцэнтавана на сацыяльным складніку праекта, важкім унёску ва ўдасканаленне сістэмы ЖКП і інтэграцыі праекта ў праграму “Разумны горад”, а таксама на перспектывах і планах па яе развіцці ў будучыні.