Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства
"Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама"
афіцыйны сайт

Цэнтр інфармацыйных тэхналогій сёння – гэта адзін з важных гульцоў лакальнага рынку, які адказвае за IT-аснашчанасць беларускага дзяржаўнага сектара.

Валодаючы шматгадовым разнапланавым вопытам у сферы распрацоўкі прыкладных праграмных рашэнняў, Цэнтр мае істотны прадуктовы партфель і спецыялізуецца на аказанні шырокага спектру паслуг.

 Асноўныя сферы дзейнасці Цэнтра:

• інфарматызацыя і аўтаматызацыя працэсаў у структурных падраздзяленнях Мінгарвыканкама, адміністрацый раёнаў і прадпрыемстваў горада;

• забеспячэнне працаздольнасці створаных карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў, сістэм і сетак;

• адміністраванне лакальна-вылічальных сетак, сістэмнае і тэхнічнае абслугоўванне вылічальнай тэхнікі;

• распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння;

• аўтаматызацыя працэсаў разлікаў за жыллёва-камунальныя і іншыя віды паслуг.

На сённяшні дзень Цэнтр аб'ядноўвае больш за 200 ініцыятыўных прафесіяналаў, якія раздзяляюць агульныя карпаратыўныя каштоўнасці і адказваючых за развіццё IT-патэнцыялу Мінгарвыканкама.

 Аказваемыя паслугі:

• абаненцкае абслугоўванне камп'ютэрнага парку арганізацый;

• распрацоўка web-сайтаў;

• аблічбоўка даных архіваў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.

З'яўляючыся ИТ-асобай Мінгарвыканкама, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій курыруе цэлы шэраг значных праектаў і праграмных рашэнняў як для г. Мінска, так і для Беларусі ў цэлым. 

Акрамя распрацоўкі прыкладных праграмных прадуктаў, наша каманда займаецца таксама суправаджэннем і тэхнічнай падтрымкай укаранёных рашэнняў для забеспячэння іх безперапыннага і эфектыўнага функцыянавання.  

 Вядомыя праграмныя рашэнні Цэнтра:

• Аўтаматызаваная сістэма «Жылплат» (АС «Жылплат»)

• Аўтаматызаваная сістэма ўліку і размеркавання жылой плошчы (АСУРЖ)

• Аўтаматызаваная сістэма кіравання дакументазваротам (АСКД)

• Праграмнае забеспячэнне органаў ЗАГС Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама 

• Аўтаматызаваная сістэма справаводства Гомельскага раённага архіва

• Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Справаводства» 

• Праграмны комплекс «Адзіная база даных аб'ектаў г.Мінска жыллёвага і іншых відаў будаўніцтва» 

 Рэалізуючы пастаўленыя задачы, мы кіруемся агульнымі прынцыпамі пабудовы эфектыўнага ўзаемадзеяння ў рамках бізнес-працэсаў, улічваючы спецыфіку жыллёвага цыкла дадзеных паслуг, заканамернасцяў планавання і кіравання рэсурсамі.