Зваротны званок

У дадзены момант наш працоўны дзень закончаны. Пакіньце свой нумар тэлефона і мы вам ператэлефануем у зручны для вас час!

Зваротны званок

Ваша заяўка зафіксавана. Чакайце званка

Даведацца падрабязней можна па тэлефоне:

Сістэма распрацавана для аўтаматызацыі практычна ўсіх функцый работнікаў аддзелаў жыллёвай палітыкі раённых адміністрацый горада, а таксама шматлікіх функцый работнікаў Упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.

Аўтаматызаваная сістэма ўліку і размеркавання жылой плошчы (АСУРЖ)

Тэхналагічны працэс прадугледжвае абмен інфармацыяй паміж раённымі адміністрацыямі і Упраўленнем жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама. Для кожнай адміністрацыі рэалізавана магчымасць прагляду баз дадзеных АСУРЖ іншых васьмі адміністрацый горада і двухбаковы абмен інфармацыяй са службай «Адно акно» аб заявах грамадзян на пастаноўку на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і на выдзяленне ім жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання.

У раённых адміністрацыях з дапамогай сістэмы АСУРЖ паспяхова выконваюцца функцыі:

  • пастаноўкі на ўлік і пераафармленне чаргі
  • падрыхтоўкі і друку рашэнняў, выпісак з рашэнняў і апавяшчэнняў аб пастаноўцы на ўлік і аб пераафармленні чаргі
  • улік грамадзян, якія ўжо стаяць на ўліку:
    - друк даведак
    - шырокія магчымасці пошуку інфармацыі па запыце
    - фарміраванне і перадача інфармацыі для размяшчэння на сайце раённай адміністрацыі
    - фарміраванне электроннага запыту ў ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» на дакументы, неабходныя для правядзення зверкі чаргі, з апрацоўкай зыходзячых электронных дакументаў і забеспячэннем прагляду атрыманай інфармацыіі
  • размеркаванне кватэр дзяржаўнага жылога фонду і кватэр ЖБВК, падрыхтоўка і друк адпаведных рашэнняў раённай адміністрацыі горада
  • праца з жыллём камерцыйнага выкарыстання
  • падрыхтоўка і друк спісаў на льготнае крэдытаванне грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, падрыхтоўка і друк адпаведных рашэнняў раённай адміністрацыі
  • падрыхтоўка і друк рашэнняў раённай адміністрацыі аб налічэнні субсідыі і выпісак з гэтых рашэнняў аб налічэнні субсідыі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама сістэма АСУРЖ ажыццяўляе аўтаматызацыю па наступных напрамках:

  • вядзенне агульнагарадскіх баз дадзеных
    - "Чарга"
    - "Крэдыты"
    - "Субсідыі"
    - "Жыллё" (дамоў ,якія будуюцца, і планаваных)
    з магчымасцю атрымання аператыўнай інфармацыі па кожнай адміністрацыі і ў цэлым па горадзе;
  • стварэнне і вядзенне агульнагарадской базы дадзеных "Самзабудоўшчыкі", якая змяшчае інфармацыю пра дамы, будаўніцтва якіх самастойна ажыццяўляюць прадпрыемствы і арганізацыі, у тым ліку кантроль інфармацыі па ўтрыманні ў іх агульнай плошчы дамоў, якія будуюцца;
  • атрыманне зводнай інфармацыі па горадзе па ўліку, размеркаванні, крэдытаванні і субсідзіраванню жылля
Показать