Зваротны званок

Пакіньце свой нумар тэлефона і мы ператэлефануем у зручны для вас час!

Зваротны званок

Ваша заяўка зафіксавана. Чакайце званка

Інтэрнэт-сэрвіс «Браніраванне гандлёвых месцаў на рынках»

Даведацца падрабязней можна па тэлефоне:

Інтэрнэт-сэрвіс дазваляе беларускім вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі рэзерваваць гандлёвыя месцы і машынамесцы для гандлю сваёй прадукцыяй на рынках у рэжыме анлайн.

Тэхналогія выкарыстання сэрвісу:

  • Адміністрацыі рынкаў праз асабістыя кабінеты мае магчымасць уносіць звесткі аб наяўнасці свабодных гандлёвых месцаў і кантактныя дадзеныя рынку, а таксама праглядаць пададзеныя на пэўную дату заяўкі на гандлёвыя месцы.
  • Фізічныя асобы, якія жадаюць зарэзерваваць гандлёвае месца, рэгіструюцца і запаўняюць наступныя палі: прозвішча, імя, імя па бацьку ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце, рынак, які цікавіць, тып гандлёвага месца, выбар даступнай даты, тэлефонны нумар (гарадскі, мабільны), e-mail, пароль.
  • Юрыдычныя асобы, якія жадаюць зарэзерваваць гандлёвае месца, рэгіструюцца і запаўняюць наступныя палі: найменне юрыдычнай асобы, вобласць, населены пункт, УНП, рынак, які цікавіць, тып гандлёвага месца, выбар даступнай даты, кантактная асоба, тэлефонны нумар (гарадскі, мабільны), e-mail, пароль.
  • Умовай браніравання гандлёвага месца на рынку з'яўляецца тэмпературны рэжым: пры тэмпературы вонкавага паветра 0°C і ніжэй на адкрытых гандлёвых месцах на рынках рэалізацыя свежай гародніны і садавіны не ажыццяўляецца (згодна з пунктам 107 санітарных нормаў і правілаў "Патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на рынках харчовай сыравінай і харчовымі прадуктамі").

Перайшоўшы па спасылцы http://www.gorod.gov.by/rinki/minskвы зможаце атрымаць інфармацыю пра колькасць свабодных месцаў на рынках горада Мінска на пэўную дату.

Спасылкі на сэрвіс таксама размешчаны на галоўнай старонцы афіцыйнага інтэрнэт-партала Мінгарвыканкама, сайтаў рынкаў горада і г. д.
Показать