Налады адлюстравання

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Даведацца падрабядзней можна па тэлефоне:

Размяшчэнне вашай інфармацыі ў разлікова-даведачных цэнтрах г. Мінска — гэта магчымасць ахапіць як увесь горад Мінск, так і размясціць рэкламу лакальна, у рамках некалькіх раёнаў або неабходных вам вуліц.

Перавагі рэкламнай пляцоўкі:

  • магчымасць выразнага таргетавання аўдыторыі (размяшчэнне ў РДЦ канкрэтнага раёна, групе раёнаў);
  • магчыма размяшчэнне ва ўсіх РДЦ г. Мінска;
  • ахоп шырокага кола наведвальнікаў (буклетніцы з рэкламнай інфармацыяй будуць размяшчацца непасрэдна перад акенцамі спецыялістаў, што дазволіць прыцягнуць увагу максімальнай колькасці наведвальнікаў);
  • доўгатэрміновы кантакт з аўдыторыяй (зацікавіўшыся, наведвальнік можа забраць ваш буклет або візітоўку з сабой);
  • размяшчаючы рэкламу ў разлікова-даведачных цэнтрах, вы можаце ўздзейнічаць непасрэдна на ваш сегмент мэтавай аўдыторыі.

Як размясціць рэкламу ў разлікова-даведачных цэнтрах

Заяўка
Пакінуць заяўку можна
1. на сайце (наш спецыяліст звяжацца з вамі)
2. патэлефанаваць нам па ўказаных ніжэй нумарах
3.напісаць на электронную пошту.

Папярэднія перамовы
(мы абмяркоўваем бягучую сітуацыю, фармат і аб'ём рэкламы, якая вам неабходная, кансультуем вас аб даступных варыянтах размяшчэння)

Прадастаўленне рэквізітаў  
(вы знаёміцеся з дамовай-афертай, запаўняеце гарантыйны ліст і адпраўляеце яго нам на электронную пошту).

Узгадненне макета
(вы адпраўляеце ў электронным выглядзе макет нам на пошту. Макет павінен адпавядаць закону аб рэкламе)

Праца
(вы прадстаўляеце ў разліковы цэнтр вашы буклеты, візітоўкі або іншую інфармацыю ў тым фармаце, які раней быў абумоўлены са спецыялістам, мы размяшчаем вашу рэкламу ў разлікова-даведачных цэнтрах)

Вынік
(пасля заканчэння перыяду размяшчэння мы прадстаўляем вам акт выкананых работ)

Спампаваць неабходныя дакументы для пачатку супрацоўніцтва можна тут:

ОАзнаёміцца з картай разлікова-даведачных цэнтраў г. Мінска можнаТУТ


ІНФАРМАЦЫЯ
аб кошце паслуг па прадастаўленні даведак юрыдычным асобам

Уводзіцца ў дзеянне з 01.05.2019г.

  Кошт паслугі без ПДК,
рублёў
ПДК, рублёў Кошт паслугі з ПДК,
рублёў
Даведка пра налічаную жыллёвую квоту 7,50 1,50 9,00
Копія асабовага рахунку 6,25 1,25 7,50
Інфармацыя аб асабовым рахунку 6,25 1,25 7,50
Інфармацыя аб налічэнні жыллёвай квоты 6,25 1,25 7,50
Показать