Праводзяцца спаборніцтвы штогод сярод санітарных фарміраванняў, якія выканалі штогадовую праграму навучання, з мэтай замацавання атрыманых ведаў і вызначэння найбольш падрыхтаваных санітарных фарміраванняў.
Асноўнымі задачамі санітарных фарміраванняў у адпаведнасці з тыпавым палажэннем "Аб санітарных фарміраваннях грамадзянскай абароны", зацверджанага пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2008 № 39 з'яўляюцца:
- аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым, іх вынас і пагрузка на транспартныя сродкі для эвакуацыі ў лячэбныя ўстановы;
- правядзенне санітарна-гігіенічных, супрацьэпідэмічных і іншых мерапрыемстваў;
- ажыццяўленне дагляду за пацярпелымі і хворымі;
- правядзенне санітарна-асветніцкай работы сярод насельніцтва.