Аўтсорсінгавы Кантакт-цэнтр Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" — гэта перспектыўны цэнтр, які імкліва развіваецца, і цэнтр абслугоўвання выклікаў, створаны прафесіяналамі сваёй справы.
Спецыялісты кантакт-цэнтра выконваюць задачы па апрацоўцы ўваходных і зыходных званкоў, кансультуюць, аказваюць тэхнічную падтрымку, што спрыяе павышэнню якасці абслугоўвання, робіць працу з кліентам больш эфектыўнай.
Паслугі аутсорсінгавага кантакт-цэнтра могуць быць незаменныя як для малога бізнесу, стартапаў, так і для буйнога бізнэсу.
Дзякуючы спецыялістам нашага кантакт-цэнтра Вы пазбавіце сябе ад лішніх выдаткаў на стварэнне новых працоўных месцаў і іх ўладкаванне, і, пры гэтым, захаваеце высокую якасць абслугоўвання кліентаў.
Перавагі супрацоўніцтва з намі:
- Вы можаце быць на сувязі з кліентам кругласутачна
- Мы заўсёды якасна пракансультуем вашых кліентаў, нам ніколі не надакучае адказваць на адны і тыя ж пытанні
- Да нас лёгка датэлефанавацца
- Мы ўсталявалі канкурэнтныя цэны на нашы паслугі
- Заўсёды індывідуальна падыходзім да вырашэння вашых задач
- Праца з намі суправаджаецца дэталёвай справаздачнасцю, усе званкі запісваюцца і кантралююцца